Усе навіны

Луіс Энрыке зацікаўлены ў працы ў «Напалі»

24 траўня, 14:09

Стала вядомая пазіцыя іспанскага трэнера Луіса Энрыке з нагоды зацікаўленасці «Напалі» ў яго прызначэнні ў выпадку сыходу Лучана Спаллеці.

Па даных Gazzetta dello Sport, спецыяліст зацікаўлены ў гэтым варыянце. Адзначаецца, што Энрыке падабаецца Італія з моманту яго працы ў «Роме», ён часта наведвае краіну падчас водпускаў.

Луіс упэўнены, што першы этап яго працы ў Серыі А завяршыўся занадта хутка.

Пры гэтым прэзідэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Лаўрэнціс яшчэ не кантактаваў з трэнерам, пакуль разглядае некалькі іншых кандыдатур.