Усе навіны

«Нёман» атрымаў 2 чырвоныя карткі ў другім тайме супраць «Тарпеда-БелАЗ»

24 траўня, 19:50
1

Абаронца «Нёмана» Андрэй Васільеў і трэнер варатароў Аляксандр Суліма атрымалі чырвоныя карткі ў другім тайме матчу 10-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Тарпеда-БелАЗ».

Васільеў атрымаў прамое выдаленне на 58 хвіліне пасля таго як перашкодзіў выскачыць сам-насам нападаючаму жодзінцаў Эманюэлю Авано

Суліма быў выдалены пасля эмацыйнай размовы з галоўным і рэзервовым арбітрам на 78-й хвіліне. Да гэтага эпізоду галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч атрымаў жоўтую картку.