Усе навіны

Стрыпейкіс можа стаць галоўным трэнерам «Нафтана» (Татур)

25 траўня, 22:31

Валерый Стрыпейкіс можа стаць галоўным трэнерам наваполацкага «Нафтана» паведаміў Уладзіслаў Татур.

«Да бліжэйшага матчу супраць «Іслачы» каманду будуць рыхтаваць Валерый Стрыпейкіс і Антуан Маёраў.

Чакаецца, што новы трэнер «Нафтана» стане вядомы на наступным тыдні.

Існуе імавернасць, што Стрыпейкіса пакінуць галоўным», – паведаміў Татур.

Нагадаем, што раней наваполацкі клуб узначальваў Юрый Пунтус.