Усе навіны

Льюіс Хэмілтан: «Жахліва нават думаць, што ў 2023 годзе мы ўсё яшчэ бачым і чуем пра расізм»

26 траўня, 18:12

Пілот «Мэрсэдэса» Льюіс Хэмілтан адрэагаваў на расавыя абразы ў адрас вінгера «Рэала» Вінісіуса Жуніяра ў матчы Ла Лігі з «Валенсіяй».

«Жахліва нават думаць, што ў 2023 годзе мы да гэтага часу бачым і чуем гэтыя рэчы. Гэта сапраўды дзівіць мяне, сапраўды выклікае эмоцыі, тое, што я зведаў – няхай гэта будзе ў Вялікабрытаніі ці падчас гонак у Італіі, Францыі ці Іспаніі. Тое, што кажуць людзі – можа быць вельмі балюча.

Лічу, Вінісіус быў неверагодна смелым. Лічу дзіўным тое, што гэтак многія з тых, хто адчувае гэта на полі, застаюцца ўстойлівымі і сціплымі ў сваіх адносінах. Не рэагуюць, а разумеюць адказнасць за свае паводзіны, бо ведаюць, што шмат маленькіх дзяцей, якія глядзяць на іх.

Сёння ў грамадстве няма месца для дыскрымінацыі, таму спорт мусіць рабіць больш. Мы ўсе павінны працягваць рабіць болей. Калі мы гэта бачым, чуем, нам трэба нешта з гэтым рабіць. Спадзяюся, аднойчы прыеду ў Бразілію і выкажу сваю падтрымку», – сказаў Хэмілтан.

Нагадаем, 21 траўня заўзятары «Валенсіі» падчас матчу з «Рэалам» у Ла Лізе абражалі вінгера Вінісіуса Жуніяра паводле расавых прыкмет.

• «Рэал» падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру з мэтай прыцягнення да адказнасці датычных асоб.

• «Валенсія» пажыццёва забараніла ўваход на стадыён заўзятарам, якія абражалі Вінісіуса.