Усе навіны

У Тоуні дыягнаставалі лудаманію, гэта дапамагло яму скараціць дыскваліфікацыю

26 траўня, 19:29

У нападаючага «Брэнтфорда» Айвена Тоуні дыягнаставалі лудаманію – паталагічную прыхільнасць да азартных гульняў. Гэта паўплывала на рашэнне пра яго дыскваліфікацыю.

Футбалісту пагражала адхіленне на 15 месяцаў. Ён атрымаў 8 месяцаў бана праз тое, што прызнаў сваю віну і прадэманстраваў «шчырае раскаянне», а таксама з-за таго, што ў яго дыягнаставалі лудаманію. Указана, што такі дыягназ яму паставіў псіхіятр Філіп Хоўплі.

З 262 ставак, за якія быў адхілены ад футбола нападаючы «Брэнтфорда» Айвен Тоуні, 13 былі зроблены на паражэнне ўласнай каманды.

Але няма ніякіх доказаў, што Тоуні быў здольны паўплываць на вынік аднаго з трынаццаці матчаў, на якія рабіў стаўкі, ён не ўдзельнічаў у тых гульнях.

27-гадовы англійскі нападаючы зможа згуляць у афіцыйным матчы не раней за 17 студзеня 2024 года.