Усе навіны

Эрык Кантона: «Французскі футбол не мае гісторыі»

27 траўня, 13:39

Былы гулец зборнай Францыі Эрык Кантона падзяліўся меркаваннямі пра французскі футбол.

«Французскі футбол не мае гісторыі. Гэта адзіная краіна ў свеце, дзе ў аднаго горада няма дзвюх каманд. Так, ёсць людзі, якія любяць футбол, ёсць сапраўдныя балельшчыкі, але гэтага недастаткова, каб мець два клубы ў адным горадзе.

Магчыма, я стары прыдурак, але аддаю перавагу футболу, у якога ёсць душа, у якога ёсць нешта, што кранае мяне. Што тычыцца Парыжа, я хутчэй пагляджу матч «Црвены Зоркі» у Сэнт-Уане, чым на «ПСЖ», – сказаў Кантона для Le Parisien.