Усе навіны

Яўген Бярозкін: «Магчыма, з-за страт ачкоў гульцы БАТЭ падселі маральна»

27 траўня, 14:50

Беларускі паўабаронца Яўген Бярозкін напярэдадні фіналу Кубка Беларусі па футболе падзяліўся меркаваннем аб гульні БАТЭ.

Пасля 10 тураў каманда займае чацвёртае месца і адстае ад мінскага «Дынама» на 8 балаў, у сталічнай каманды 2 гульні ў запасе.

Фінал Кубка Беларусі пройдзе 28 траўня. Супернікам БАТЭ стане «Тарпеда-БелАЗ».

– БАТЭ перажывае не лепшыя часы. Як бачыце гэтую сітуацыю збоку?

– Вядома, вынікі не вельмі добрыя. У апошніх матчах БАТЭ мог перамагаць, але прапускаў галы ў канцоўках. У плане майстэрства і якасці выканаўцаў у Барысаве добрая каманда. Не думаю, што ёсць праблемы з фізікай. Проста, магчыма, з-за страт ачкоў хлопцы падселі маральна.

Перамога ў Кубку ўзніме эмацыйны фон і павінна станоўча паўплываць на далейшае выступленне ў сезоне. У гэтым плане для БАТЭ вельмі важны гэты фінал, поспех у якім можа спыніць няўдалы этап.

– Ці значыць гэта, што матывацыя завалодаць трафеем у барысаўчан вышэй, чым у суперніка?

– Не сказаў бы. Паўтаруся: добра ведаю трэнерскі штаб «Тарпеда-БелАЗ» – там ўмеюць наладжваць на такія матчы. У плане эмоцый і маральна-валявых якасцяў жодзінцы не саступяць барысаўчанам – сто працэнтаў. А там гульня пакажа, – сказаў Бярозкін.