Все новости

Лерма пяройдзе з «Борнмута» ў «Крыстал Пэлас» як вольны агент

27 траўня 2023, 16:04

Паўабаронца «Борнмута» Джэферсан Лерма працягне кар'еру ў «Крыстал Пэлас», паведамляе The Athletic.

«Вішанкі» не змаглі пераканаць футбаліста падпісаць новы кантракт. Паколькі дзейная дамова завершыцца ўлетку, ён пяройдзе ў «Пэлас» як вольны агент.

Лерма пачаў кар'еру ў калумбійскім «Атлетыка», у 2015-м перайшоў у «Левантэ», а летам 2018 года «Борнмут» набыў яго за рэкордныя тады 25 млн фунтаў. Усяго ў складзе англійскага клуба правёў 183 матчы, забіў 12 мячоў і аддаў 8 галявых. Статыстыка 28-гадовага апорніка тут.

«Крыстал Пэлас» знаходзіцца на 11-й пазіцыі ў АПЛ, «Борнмут» – 15-й.