Усе навіны

Месі паўтарыў рэкорд Алвеса па колькасці трафеяў – па 43

28 траўня, 09:30

Нападаючы «ПСЖ» Ліянель Месі ў другі раз стаў чэмпіёнам Францыі ў складзе каманды.

Гэта ўжо яго 43-ці трафей у прафесійнай кар'еры.

Такім чынам, 35-гадовы аргенцінец зраўняўся з рэкордным паказчыкам Дані Алвеса, з якім раней выступаў за «Барселону».

У актыве Месі таксама 10 тытулаў Ла Лігі, 4 Лігі чэмпіёнаў, 8 Суперкубкаў Іспаніі, 7 Кубкаў Іспаніі, 3 клубныя чэмпіянаты свету і 3 Суперкубкі Еўропы на клубным узроўні.

Са зборнай Аргенціны Ліянель выйграў маладзёжны і дарослы чэмпіянаты свету, Копа Амерыка, Алімпіяду і Фіналісіму.