Усе навіны

Кіліян Мбапэ: «Я застануся ў «ПСЖ» у наступным сезоне»

29 траўня, 09:35
1

Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ заявіў, што не плануе мяняць клуб летам.

«Няма навін пра маю будучыню? Я вельмі шчаслівы ў «ПСЖ» і вельмі задаволены сваім выбарам быць часткай гэтага праекту. Я буду ў «ПСЖ» у наступным сезоне», – сказаў Мбапэ.

24-гадовы нападаючы ў бягучым сезоне правёў 42 матчы за «ПСЖ», забіў 40 мячоў і аддаў 10 рэзультатыўных перадач. Яго кантракт дзейнічае да 2025 года.