Усе навіны

Уладзіслаў Малькевіч: «Кубка БАТЭ каштавалі памылкі ў абароне. Праблема, мусіць, і ў галаве, і ў нагах»

29 траўня, 13:28

Абаронца БАТЭ Уладзіслаў Малькевіч пракаментаваў паражэнне каманды ад «Тарпеда-БелАЗ» у фінале Кубка Беларусі з лікам 0:2.

– Кубка нам каштавалі памылкі ў абароне. Дзесьці недапрацавалі, дзесьці не дайгралі, прайгралі ключавыя адзінаборствы суперніку адзін у адзін. Усё гэта стала прычынай прапушчаных галоў. Мяркую, што нам не хапіла канцэнтрацыі. Ёсць такі факт, што ўжо трэці матч запар на апошніх хвілінах прапускаем. Праблем з каманднай структурай у нас няма – памылкі, у асноўным індывідуальныя.

– Можа, недапрацоўка трэнераў?

– Трэнерскі штаб гэтыя нюансы тлумачыць. Мы разумеем: калі ўвасабляць у жыццё трэнерскую ўстаноўку, то такіх момантаў, як гэтыя, узнікаць не будзе. Але, на жаль, штораз памыляемся і атрымліваем такія мячы.

– Праблема ў галаве або ў нагах?

– Мусіць, і ў тым, і ў іншым, – сказаў Малькевіч.