Усе навіны

Мбапэ, Месі, Хакімі і чатыры гульцы «Ланса» – у зборнай сезона Лігі 1

29 траўня, 14:50

Нацыянальны саюз прафесійных футбалістаў (UNFP) абнародаваў сімвалічную зборную гульцоў Лігі 1 па выніках сезона 2022/23.

У каманду лепшых увайшлі па чатыры прадстаўнікі «ПСЖ» і «Ланса», двое гульцоў з «Марселя» і адзін з «Ніцы».

Брамнік: Брыс Самба («Ланс»);

Абаронцы: Ашраф Хакімі, Нуну Мендэш (абодва – «ПСЖ»), Кевін Данза («Ланс»), Шанcель Мбемба («Марсель»);

Паўабаронцы: Секо Фафана («Ланс»), Валантэн Ранж'е («Марсель»), Кефрэн Цюрам («Ніца»);

Нападаючыя: Кіліян Мбапэ, Ліянель Месі (абодва – «ПСЖ»), Лоі Апэнда («Ланс»).