Усе навіны

«Чэлсі» абвясціў пра прызначэнне Пачэціна

29 траўня, 15:20

«Чэлсі» афіцыйна абвясціў пра прызначэнне Маўрысіа Пачэціна галоўным трэнерам.

51-гадовы аргенцінскі спецыяліст пачне працаваць 1 ліпеня. Ён падпісаў кантракт на два гады з магчымасцю падаўжэння яшчэ на сезон.

Пачаціна знаходзіўся без клуба пасля звальнення з «ПСЖ» мінулай вясной.

У штаб Маўрысіа ўвойдуць Хесус Перэс, Мігель Дагасціна, Тоні Хіменэс і Себасцьяна Пачэціна.

Лонданская каманда бягучы розыгрыш АПЛ завяршыла на 12-й пазіцыі.