Усе навіны

«Брэнтфард» – адзіная каманда АПЛ, якая на працягу сезона двойчы перамагла «Манчэстэр Сіці»

30 траўня, 14:34

«Брэнтфард» стаў адзінай камандай, якая двойчы на працягу сезона 2022/23 выйграла ў чэмпіёна Лігі «Манчэстэр Сіці».

У 38-м туры «Брэнтфард» перамог гараджан з лікам 1:0, а ў 16-м, на выездзе – 2:1.

Таксама ў гэтым сезоне падапечныя Томаса Франка перамагалі «Манчэстэр Юнайтэд», «Ліверпуль», «Брайтан», «Тотэнхэм», «Чэлсі», а ящчэ згулялі ўнічыю з «Арсеналам».