Усе навіны

Аляксей Шпілеўскі: «Шуманскі не паехаў у расiйскі топ-клуб. Ён абраў больш складаны шлях»

30 траўня, 16:41

Галоўны трэнер «Арыса» Аляксей Шпілеўскі падзяліўся меркаваннем пра беларускага форварда Арцёмa Шуманскага. Мінулай зімой футбаліст змяніў БАТЭ на клуб з Кіпра.

– Самы жаданы кандыдат з беларускага футбола, малады Арцём Шуманскі, адмовіў расійскім клубам і адправіўся на Кіпр. Як угаварылі яго на пераход з БАТЭ?

– Мы пераканалі Арцёма ў тым, што ў «Арыс» будзе развіццё. І што яго якасці будуць запатрабаваны.

Арцём не паехаў у расійскі топ-клуб, дзе вымалёўваліся ідэальныя фінансавыя ўмовы. Ён абраў больш складаны шлях.

Нам будзе цікава папрацаваць разам. Скажам, трэба дабаўляць у фізічных кандыцыях.

У той жа час фенаменальныя якасці Арцёма – завяршэнне атак з абедзвюх ног, сталасць і разуменне гульнявой сітуацыі.

На жаль, ён згуляў толькі адзін афіцыйны матч, у апошнім туры. Раней атрымаў траўму, аднаўляўся, – сказаў Шпілеўскі.