Усе навіны

З «Ювентуса» не здымуць дадатковыя ачкі за махінацыі з заробкамі – за гэта будзе толькі штраф

30 траўня, 17:21

Суд Італьянскай федэрацыі футбола (FIGC) прыняў рашэнне па справе пра махінацыi «Ювентуса» з заробкамі.

Турынскі клуб прызнаны вінаватым, але пакарання ў выглядзе дадатковага зняцця 2-3 ачкоў удалося пазбегнуць. «Юве» будзе пакараны толькі грашовым штрафам.

Цяпер у каманды ў турнірнай табліцы Серыі А ўжо мінус 10 ачкоў – гэта рашэнне па справе аб фіктыўным прыросце капіталу.

«Ювентус» за тур да фінішу чэмпіянату ідзе на 7-й пазіцыі.