Усе навіны

Фігурант «чорнага спісу» «мінспорту» і справы «Шахцёра» Слабашэвіч завяршыў кар'еру

30 траўня, 18:05

34-гадовы беларускі абаронца Артур Слабашэвіч завяршыў кар'еру гульца.

У пачатку года футбаліст патрапіў у «чорны спіс» «мінспорту», а ў траўні стала вядома, што Слабашэвіч быў аштрафаваны АБФФ па справе «Шахцёра» на 7,4 тысячы рублёў (2,6 тысячы дoлaраў).

Tribuna.com стала вядома, што Слабашэвіч не стане выплачваць штраф, а павесіў буцы на цвік. Пры гэтым абаронца меў варыянт прадоўжыць кар'еру ў чэмпіянаце Крыма.

Летась футбаліст выступаў за «Белшыну», правёў 25 матчаў, забіў 1 мяч і аддаў 2 галявыя перадачы.