Усе навіны

Раналду, Пепэ, Фернандэш, Фелікс і яшчэ 22 гульцы выкліканы ў зборную Партугаліі на чэрвеньскія матчы

31 траўня, 00:30

Зборная Партугаліі апублікавала спіс з 26 гульцоў, якіх выклікаў галоўны трэнер Раберта Марцінес на матчы кваліфікацыі Еўра-2024.

Варатары: Дыёгу Кошта («Порту»), Жазэ Са («Вулверхэмптан»), Руй Патрысіу («Рома»).

Абаронцы: Анітоніу Сілва («Бенфіка»), Данілу Перэйра («ПСЖ»), Дыёгу Далот («Манчэстэр Юнайтэд»), Гансалу Інасіу («Спортынг»), Жаау Канселу («Манчэстэр Сіці»/«Баварыя»), Нэлсан Семеду «Вулверхэмптан»), Пепэ («Порту»), Рафаэл Герэйру (свабодны агент), Рубен Дыяш («Манчэстэр Сіці»), Тотэ Гомеш («Вулверхэмптан»).

Паўабаронцы: Бернарду Сілва («Манчэстэр Сіці»), Бруну Фернандэш («Манчэстэр Юнайтэд»), Жаау Пальінья («Фулхэм»), Атавіа («Порту»), Рыкарду Орта («Брага»), Рубен Невеш («Вулверхэмптан»), Віцiнья («ПСЖ»).

Нападаючыя: Крышцiяну Раналду («Аль-Наср»), Дыёгу Жота («Ліверпуль»), Гансалу Рамуш («Бенфіка»), Жаау Фелікс («Чэлсі»/«Атлетыка»), Рафаэл Леау («Мілан»).

17 чэрвеня Партугалія прыме Боснію і Герцагавіну, а праз тры дні згуляе ў гасцях супраць Ісландыі.