Усе навіны

Жазэ Маўрынью: «Рома» не звольніла мяне перад фіналам у Тыране, як «Тотэнхэм» перад фіналам на «Уэмблі»

31 траўня, 18:44
1

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью пажартаваў наконт сваёй адстаўкі з «Тотэнхэма» 2 гады таму.

«Рома» не звольніла мяне перад фіналам у Тыране, як «Тотэнхэм» перад фіналам на «Уэмблі». Я атрымаў шанц выйграць фінал, – сказаў Маўрынью.

Фінал у Тыране адбыўся ў мінулым годзе – гэта была перамога ў Лізе канферэнцый над «Феенаардам». З «Тотэнхэма» Жазэ звольнілі перад фіналам Кубка англійскай лігі з «Манчэстэр Сіці» ў 2021 годзе, які «шпоры» у выніку прайгралі.