Усе навіны

«Ліверпуль» як альтэрнатыву Белінгему разглядае Канэ з «Барусіі» М

1 чэрвеня, 13:25

Журналіст BILD Sport Крысціян Фальк паведаміў, што «Ліверпуль» пачаў трансферныя перамовы з кіраўніцтвам «Барусіі» Менхенгладбах па цэнтральным паўабаронцу Куадыа Канэ.

22-гадовага француза разглядаюць як альтэрнатыву Джуду Белінгему з «Барусіі» Дортмунд.

Канэ аформіў 1 гол і зрабіў 1 асіст у 31 матчы за Гладбах у сезоне 2022/23. Тransfermarkt ацэньвае яго ў 30 мільёнаў еўра.