Усе навіны

Хамес Радрыгес: «Атлетыка» і Сімяонэ хацелі падпісаць мяне, але «Рэал» не адпусціў»

1 чэрвеня, 18:22

Былы паўабаронца «Рэала» Хамес Радрыгес распавёў пра свой трансфер, які так і не адбыўся.

«Атлетыка» і Чола хацелі бачыць мяне ў сваім складзе. Я таксама гэтага хацеў. Каманда Сімяонэ рэгулярна гуляла ў Лізе чэмпіёнаў і пастаянна развівалася, гэта быў супер цікавы праект.

Я вельмі моцна ціснуў на кіраўніцтва «Рэала», але мне ўсё ж не дазволілі сысці», – сказаў Радрыгес у інтэрв'ю Win Sports TV.

13 мая Хамес скасаваў кантракт з «Алімпіякасам» і пакуль знаходзіцца без клуба.