Усе навіны

Бензема застанецца ў «Рэале»

1 чэрвеня, 23:01
1

Нападнік «Рэала» Карым Бензема застанецца ў клубе, паведамляе Marca.

Французскі форвард адчувае, што яшчэ здольны адыграць адзін сезон на высокім узроўні, таму збіраецца падпісаць з клубам новы кантракт да 2024 года.

Таксама Бензема не выключае, што пасля яго заканчэння можа апынуцца ў чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі. Прапанова застанецца ў сіле, нават калі Карым яшчэ год адыграе ў Мадрыдзе.