Усе навіны

«Інтэр Маямі» зрабіў прапанову Месі, магчымая арэнда ў «Барселоны»

2 чэрвеня, 08:35

«Інтэр Маямі» зрабіў прапанову нападаючаму «ПСЖ» Ліянэлю Месі, паведамляе Sport.es.

Па даных крыніцы, амерыканскі клуб прапануе аргенцінцу кантракт на чатыры гады з заробкам у 50 мільёнаў еўра ў год. Гэта не самая вялікая прапанова – «Аль-Хілаль» гатовы плаціць яму 500 мільёнаў у год, што зробіць Месі самым высокааплатным футбалістам свету.

Таксама паведамлялася, што яго хоча падпісаць «Барселона». Sport.es, паведамляе, што «ПСЖ» таксама гатовы прапанаваць форварду працягу супрацоўніцтва. Крыніца паведамляе, што ў выпадку пераходу ў «Інтэр Маямі» магчымая арэнда гульца ў «Барселону» тэрмінам ад 6 да 18 месяцаў.

Раней галоўны трэнер «ПСЖ» сказаў, што Месі правядзе апошнюю гульню на «Парк дэ Прэнс». Прэсслужба клуба заявіла, што трэнер сказаў гэта памылкова і меў на ўвазе апошнюю гульню ў сезоне.

35-гадовы форвард у бягучым сезоне правёў 40 матчаў за «ПСЖ». У яго актыве 21 гол і 20 асістаў.