Усе навіны

«Барселона» дамовілася з Гюндаганам пра трохгадовы кантракт

2 чэрвеня, 15:49

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Ілкай Гюндаган, кантракт якога з «гараджанамі» заканчваецца ў чэрвені, блізкі да пераходу ў «Барселону», інфармуе Sport.es.

Каталонцы гарантавалі немцу дамову на тры гады. Гюндаган аб'явіць пра сваю будучыню пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў з «Інтэрам», які адбудзецца 10 чэрвеня.

32-гадовы гулец страціць у фінансах, але атрымае гарантыю завяршэння прафесійнай кар'еры ў «Барселоне».

Ключавую ролю ў перамовах адыграў трэнер каталонцаў Хаві, які пераканаў немца выбраць менавіта клуб з Каталоніі, хоць у яго была выгадная фінансавая прапанова ад «Арсенала».

У гэтым сезоне Гюндаган забіў 9 галоў і аддаў 6 асістаў у 49 матчах.