Усе навіны

Дыега Сімеоне: «Раналду не мог бы гуляць за «Атлетыка», як я не мог бы гуляць за «Рэал»

2 чэрвеня, 17:02

Галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімеоне пракаментаваў чуткі пра вяртанне Ліянеля Месі і Крышціяну Раналду ў Ла Лігу.

«Было б фантастычна для лігі, калі б Месі вярнуўся. Ён – выдатны гулец.

Крышціяну Раналду забіваў бы шмат мячоў, але ён не мог бы гуляць за «Атлетыка», як я не мог бы гуляць за «Рэал», – сказаў Сімеоне.