Усе навіны

Альберт Рыбак: «Другі матч пад маім кіраўніцтвам «Нафтан» прапускае незразумелыя галы»

2 чэрвеня, 21:17

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Славіяй» (0:1) у матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі.

– Разумелі, што на выездзе будзе складана, Ведалі моцныя і слабыя бакі суперніка. З улікам іх і таго, чым маем самі, зрабілі стаўку на контратакі, стандарты,

Нешта атрымлівалася, але вось ужо другі матч пад маім кіраўніцтвам прапускаем незразумелыя галы. Ці то ўвагі не хапае, ці то канцэнтрацыі, ці то паразумення. Трэба прыбіраць такія памылкі і надалей працаваць.

– Ці паспелі ў поўнай меры пазнаёміцца з новымі падапечнымі, як ацэньваеце перспектывы каманды?

– Так, за гэты тыднёвы цыкл пазнаёміліся. Ацаніў якасці гульцоў, магчыма, вы ўжо заўважылі і пэўныя змены. Што да пэрспэктывы, то паглядзіце на наш асноўны склад.

Дакладней – на ўзрост выканаўцаў: большасці ў раёне 20 гадоў плюс-мінус год. Так што далягляды безумоўна ёсць.

Але для таго, каб ім граць стабільна ў вышэйшай лізе, трэба працаваць і вельмі шмат. Будзем старацца і вучыць. Нешта ўжо ссунулася, але хочацца як заўжды большага. Плюс цісне псіхалогія, апошнія вынікі. Адсюль, дарэчы, і тыя самыя згаданыя памылкі, – сказаў Рыбак.