Усе навіны

Сяргей Кісляк: «Размовы пра канфлікт футбалістаў брэсцкага «Дынама» з Крывушэнкам – дзіцячы садок»

3 чэрвеня, 11:01

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Сяргей Кісляк распавёў пра ўзаемаадносіны каманды з былым галоўным трэнерам Ігарам Крывушэнкам.

– Пачатак сезона выдаўся няпростым, асабіста вы з такім стартам яшчэ не сутыкаліся на беларускім этапе кар'еры. Як перажывалі гэты момант?

– Старт сезона атрымаўся не тое што няпростым, ён – жудасны. Мы, вядома, вельмі моцна перажывалі, хацелі хутчэй перапыніць гэтую непрыемную серыю, набраць ачкі, выйграць. Несумненна, гэта адбівалася і на калектыве. Многае з запланаванага перад пачаткам сезона не ўдавалася рэалізаваць, але зараз паціху каманда ажывае. Нешта атрымліваецца, нешта не, але пэўны пазітыў ужо можна ўбачыць.

– Ці было нейкае тлумачэнне ўнутры каманды таму, што адбывалася?

– Гэта нейкая агульная, комплексная праблема. Тут складана вылучыць адзін фактар. У камандзе ўсе імкнуліся, працавалі на трэніроўках, але ўсё роўна ў гульнях нешта не атрымлівалася. Цяпер з прыходам новага трэнерскага штаба больш увагі надалі псіхалагічным момантам.

– Наколькі адпавядаюць рэчаіснасці размовы пра няпростыя адносіны каманды з Ігарам Крывушэнка?

– Гэта ўсё дзіцячы сад. У нас былі добрыя працоўныя адносіны. Проста ў футболе бывае такі момант, калі не ідзе, не атрымоўваецца нічога. Усе хлопцы працавалі, прыслухоўваліся, ніякіх пытанняў не ўзнікала. Таму гэта ўсё выдумкі, – расказаў Кісляк.