Усе навіны

Ібрагімавіч пакіне «Мілан» у канцы сезону (Фабрыцыа Рамана)

3 чэрвеня, 21:19

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што форвард «Мілана» Златан Ібрагімавіч у канцы сезону пакіне клуб.

Міланскі клуб запланаваў развітанне з футбалістам на 4 чэрвеня, калі «Мілан» у заключным туры Серыі А на «Сан-Сіра» будзе прымаць «Верону».

Кантракт са шведам, якому ў кастрычніку споўніцца 42 гады, заканчваецца ў канцы сезону. «Мілан» не будзе працягваць пагадненне.

У бліжэйшыя дні гулец прыме рашэнне аб сваёй будучыні.