Усе навіны

Хаўбек «Смаргоні» Дукса: «Ведалі, што «Энергетык-БДУ» гуляе ў сілавы футбол. Мы тыдзень рыхтаваліся»

4 чэрвеня, 10:47

Аўтар пераможнага гола «Смаргоні» Мацвей Дукса пракаментаваў перамогу над «Энергетыкам-БДУ» (1:0) у 11-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Эмоцыі толькі станоўчыя. Увесь тыдзень рыхтаваліся. Ведалі, што сапернікі гуляюць у сілавы футбол і фізічна гатовы. Нам нельга было саступаць у барацьбе. Разумелі, што тады можна будзе дабіцца выніку. Так і выйшла! Вельмі рады, што змаглі атрымаць такую важную перамогу.

– Момантаў пры гэтым не рэалізавалі мора.

– Так. Павінны былі забіваць раней і зачыняць гульню, а не даводзіць да нервовай канцоўкі. У выніку ў саперніка быў момант. Дзякуй Пашы – выручыў!

– Цяпер пра свой гол пару слоў. Ты ж «рэпеціруеш» на трэніроўках такія ўдары.

– Так, адпрацоўваю стандарты. Б'ю і... не ведаю, як сказаць.

– І забіваю!

– Трэнірую. Проста так нічога не даецца, – сказаў Дукса.