Усе навіны

«Рэал» абвясціў пра сыход Бензема ў канцы сезона

4 чэрвеня, 12:58

Нападаючы «Рэала» Карым Бензема пакідае каманду.

Клуб афіцыйна паведаміў пра сыход 35-гадовага капітана. Бакі не працягнулі кантракт, які заканчваецца летам.

Раней была інфармацыя, што француз, верагодна, пяройдзе ў «Аль-Ітыхад».

За «Рэал» Бензема выступаў з 2009 года. На яго рахунку 647 матчаў, ён з'яўляецца другім лепшым бамбардзірам у гісторыі мадрыдцаў – 353 галы.

У складзе «вяршковых» Карым выйграў «Залаты мяч» 2022 года, таксама разам з камандай ён заваяваў 25 трафеяў.

Статыстыка бягучага сезона – тут.

Апошнім матчам для форварда стане сённяшняя гульня Ла Лігі супраць "Атлетыка", якая пачнецца ў 19:30.