Усе навіны

Уладзімір Хвашчынскі: «15 тысяч гледачоў сабраць – ты будзеш бяжаць. А калі 500 чалавек сядзіць, ты думаеш: «Ай»

5 чэрвеня, 08:38

Гульцы мінскага «Дынама» Уладзімір Хвашчынскі і Сяргей Паліцевіч абмеркавалі фінал Кубка Беларусі і наведвальнасць матчаў.

– Як атмасфера гульні ўвогуле?

У.Х.: Нармальна глядзелася. Я не скажу, што вельмі цікавым быў футбол, але заўзятары былі.

– Я пра атмасферу, так. Гэта глядзелася не нармальна – гэта глядзелася крута.

У.Х.: Ну, па тэлевізары асабліва атмасферу не адчуеш, але я бачыў усё роўна, што былі людзі, жаданне ў каманд…

С.П.: Не, клас, канешне. Я бачыў, вядома, агляды, як гэта ўсё асвятлялася. Калі ў нас будзе больш такіх гульняў у сезоне – ну, гэта вось супер. А не толькі прыходзіць на фіналы, і там, не ведаю, раней на «Чэлсі» – «Арсенал».

У.Х.: Ну так, дык можна на любую гульню 15 тысяч сабраць, і ты будзеш бегчы… А яно ж зусім па-іншаму і бяжыцца, і дыхаецца, і настрой. А калі там 500 чалавек сядзіць, ты такі глядзіш на іх і думаеш «Ай…», яшчэ сонца. Там у гадзіну дня гульня, сонца, табе прыпякло, башка хістаецца…

– І ты такі: «Ай, усяго толькі 500 чалавек бачыць»…

У.Х.: …І ты глядзіш, куды там бегчы ўвогуле.

С.П.: Не, нам ёсць куды расці, зразумела.