Усе навіны

Бензема пяройдзе ў «Аль-Ітыхад»

5 чэрвеня, 13:12

Форвард «Рэала» Карым Бензема падпісаў асноўную частку дакументаў, каб стаць гульцом «Аль-Ітыхада», паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Па даных крыніцы, кантракт будзе дзейнічаць да 2025 года і будзе прадугледжваць опцыю падаўжэння яшчэ на сезон. Раней «Рэал» аб'явіў пра сыход гульца пасля завяршэння сезона.

За «Рэал» 35-гадовы Бензема выступаў з 2009 года. На яго ліку 647 матчаў, ён з'яўляецца другім найлепшым бамбардзірам у гісторыі мадрыдцаў – 353 галы.

У складзе «сметанкавых» Карым выйграў «Залаты мяч» 2022 года, таксама разам з камандай ён заваяваў 25 трафеяў. Статыстыка бягучага сезона – тут.

«Аль-Ітыхад» у сезоне-2022/23 стаў чэмпіёнам Саудаўскай Аравіі.