Усе навіны

«Нафтан», не забіўшы ў шасці матчах ЧБ запар, паўтарыў клубны антырэкорд

6 чэрвеня, 16:47

«Нафтан» у сухую саступіў «Славіі» (1:0) у 11-м туры чэмпіянату Беларусі.

Для навапалачан гэта паражэнне стала шостым запар без забітых мячоў. Раней «Нафтан» не змог вызначыцца і ўступіў «Іслачы» (0:1), «Тарпеда-БелАЗ» (0:5), «Белшыне» (0:1), «Смаргоні» (0:1) і брэсцкаму «Дынама» (0:3).

Навапалачане паўтарылі клубны антырэкорд. Такія ж серыі ў «паўночнікаў» былі ў 1998 годзе (чэрвень-ліпень) і ў 2017 (красавік-травень).

Антырэкорд належыць «Дарыдзе». У сезоне 2003 мінчане не паражалі вароты сапернікаў на працягу 11 матчаў.