Усе навіны

Мак Алістэр прайшоў медагляд перад трансферам у «Ліверпуль»

7 чэрвеня, 08:44

Паўабаронца «Брайтана» Алексіс Мак Алістэр прайшоў медагляд перад трансферам у «Ліверпуль», паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Сёння, 7 чэрвеня, аргенцінец падпіша кантракт з мерсісайдскім клубам да лета 2028 года.

Паводле інфармацыі Джэймса Пірса, «Ліверпуль» скарыстаўся пунктам з адступнымі ў новым кантракце гульца з камандай Раберта Дэ Дзербі, які быў падпісаны ў кастрычніку мінулага года.

Дакладная сума не выдаецца, але па чутках гэта прыкладна 45 млн фунтаў.