Усе навіны

Раналду гатовы пакінуць «Аль-Наср» і перайсці ў МЛС, калі Месі пяройдзе ў «Інтэр Маямі»

7 чэрвеня, 15:38

Нападаючы Ліянэль Месі, які пакінуў «ПСЖ», можа зноў згуляць супраць форварда «Аль-Насра» Крышціяну Раналду.

Месі зараз мае 3 варыянты працягу кар'еры: «Інтэр Маямі», «Аль-Хілаль» і «Барселона». Аднак каталонцы пакуль не могуць зрабіць прапанову аргенцінцу, бо маюць фінансавыя абмежаванні.

У выпадку пераходу ў «Аль-Хілаль» Ліянэль зноў сышоўся б на футбольным полі з Крышціяну Раналду, які гуляе за «Аль-Наср».

Аднак калі Месі падпіша кантракт з «Інтэрам Маямі», то Раналду гатовы пакінуць «Аль-Наср» і перайсці ў МЛС.

Ліянэль правёў 32 матчы ў Лізе 1 гэтага сезона, вызначыўшыся 16 галамі і 16 асістамі. Статыстыка 35-гадовага нападаючага тут.

Крышціяну згуляў 16 матчаў у чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі, забіўшы 14 галоў і зрабіўшы 2 асістам. Статыстыка 38-гадовага форварда тут.