Усе навіны

Эмерсан – першы гулец, які выйграў ЛЧ, ЛЕ і ЛК

8 чэрвеня, 09:00

Футбаліст «Вэст Хэма» Эмерсан стаў першым гульцом, які выйграў Лігу чэмпіёнаў, Лігу Еўропы і Лігу канферэнцый.

ЛЧ і ЛЕ 28-гадовы італьянец выйграў у складзе «Чэлсі» – у сезонах 2020/21 і 2018/19 адпаведна. ЛК – з «Вэст Хэмам» у сезоне 2022/23.

Эмерсан выйграў наогул усе пяць турніраў ад УЕФА: таксама ў яго актыве перамога на Еўра-2020 у складзе зборнай Італіі і ў Суперкубку УЕФА-2021 за «Чэлсі».