Усе навіны

За суткі на інстаграм «Інтэр Маямі» падпісалася больш за 4 млн чалавек

8 чэрвеня, 19:30

На інстаграм «Інтэр Маямі» з учорашняга дня падпісалася больш за 4 млн чалавек.

Да моманту аб'явы пра падпісанне Ліянэля Месі на акаўнт клуба было падпісана 1 млн чалавек, цяпер – 5,1 млн.

Гэта больш, чым у любой каманды НФЛ, МЛБ, НХЛ і МЛС.

У твітары на клуб было падпісана 176 тысяч чалавек, зараз - 410 тысяч.