Усе навіны

Гутар напэўна пакіне «Аксу», ён не ўваходзіць у планы галоўнага трэнера

9 чэрвеня, 16:41

Беларускі галкіпер Аляксандр Гутар, хутчэй за ўсё, пакіне «Аксу».

Крыніцы Tribuna.com адзначаюць, Гутар сапраўды не выглядаў бы горш за свайго канкурэнта. Беларус лічыцца якасным галкіперам, але новы галоўны трэнер каманды Вахід Масудаў прывык працаваць з пэўнымі агентамі, якія пастаўляюць яму сваіх ігракоў.

У спецыяліста даўно склалася такая рэпутацыя. І ў «Аксу» ён прыйшоў пад гарантыю кіраўнікоў, што яму дадуць магчымасць у летняе трансфернае акно ўкамплектаваць склад па сваім меркаванні.

Гутар у планы Масудава не ўваходзіць, таму зараз спецыяліст проста імкнецца ачысціць месца пад «свайго» галкіпера. Верагоднасць таго, што беларус пакіне калектыў, 99 працэнтаў.