Усе навіны

«Айнтрахт» выкупіў у дортмундскай «Барусіі» Кнаўфа

9 чэрвеня, 23:32
1

«Айнтрахт» абвясціў пра падпісанне паўнавартаснага кантракту з паўабаронцам дортмунскай «Барусіі» Ансгарам Кнаўфам, які са студзеня 2022 года гуляў за каманду з Франкфурта на правах арэнды.

Пагадненне разлічана да чэрвеня 2028 года.

21-гадовы футбаліст у бягучым сезоне правёў 32 матчы за «Айнтрахт». У яго актыве 1 гол і 2 асісты.

Статыстыка гульца тут.