Усе навіны

Кандрацьеў пра мэты на матчы з Ізраілем і Косава: «Мінімум – чатыры, максімум – шэсць ачкоў. Раз задача стаіць, то трэба выйграваць»

10 чэрвеня, 09:02
3

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падзяліўся чаканнямі ад будучых матчаў у кваліфікацыі да Еўра-2024.

Нагадаем, сустрэча з Ізраілем пройдзе 16 чэрвеня, а з Косава 19-га.

«Мінімум – чатыры, максімум – шэсць. Калі задача стаіць, значыць, трэба выйграваць. Тым больш, хлопцы могуць. Ім бы крыху больш упэўненасці. Ну і крышку фарту. Фарта ўсё ж няма ў нас, адварочваецца поспех у патрэбны момант.

Нават з румынамі маглі спакойна гуляць унічыю. Але не забілі, недзе суддзя пенальці пабаяўся паставіць. У выніку – 1:2. Ну і далі забіць два такія лёгкія галы. Гэта нельга рабіць на ўзроўні зборных. Пасля вельмі цяжка вяртацца ў гульню. Але мы вярнуліся. На жаль, усё роўна прайгралі», – сказаў Кандрацьеў.