Усе навіны

«Чэлсі» кантактаваў з «Міланам» наконт Меньяна, але італьянцы лічаць яго недатыкальным

10 чэрвеня, 18:02

«Чэлсі» працягвае пошукі новага галкіпера на наступны сезон з-за незадаволенасці наяўнымі ўжо ў камандзе кадрамі – Кепай Арысабалагай і Эдуарам Мендзі.

Як паведамляе L’Equipe, лонданцы ўжо кантактавалі з «Міланам» датычна Мейка Меньяна, аднак «расанеры» лічаць 27-гадовага брамніка недатыкальным.

Адзначаецца, што француз можа пакінуць каманду толькі ў выпадку атрымання «вар'яцкай» прапановы.

«Мілан» набыў Мяньяна летам 2021-га ў «Ліля» за 15 мільёнаў еўра. Статыстыка – тут.