Усе навіны

УЕФА прызнала Кварацхелію найлепшым маладым гульцом сезону ЛЧ

11 чэрвеня, 23:03

Група тэхнічных назіральнікаў УЕФА прызнала 22-гадовага вінгера «Напалі» Хвічу Кварацхелію найлепшым маладым гульцом лігі чэмпіёнаў у сезоне 2022/23.

Гэта быў дэбютны розыгрыш турніру для грузіна. У 9 матчах ЛЧ Хвіча забіў два галы і аддаў чатыры асісты. На стадыі плэй-оф ён не рэалізаваў два пенальці.

Дакладнасць перадач Кварацхеліі склала 74,23%, а самая высокая хуткасць 33,6 кіламетра ў гадзіну. Увогуле, за дзевяць матчаў у ЛЧ Хвіча пераадолеў 76,32 кіламетра.

Нагадаем, «Напалі» выйграў групу з «Ліверпулем», «Аяксам» і «Рэйнджэрс», а ў 1/8 прайшоў «Айнтрахт». «Партэнапеі» пакінулі турнір пасля чвэрцьфінальнага супрацьстаяння з «Міланам», у якім саступілі з лікам 1:2 па суме двух матчаў.