Усе навіны

Кандрацьеў пра праблемы белфутбола: «Самае важнае – стварыць умовы трэнерам, а потым ужо пытаць з іх»

12 чэрвеня, 11:39

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падзяліўся меркаваннем пра рашэнне праблем у беларускім футболе.

– У нядаўнім інтэрв'ю вы адзначалі, што галоўная праблема развіцця айчыннага футбола крыецца ў недастатковым развіцці дзіцячага футбола. А чаго канкрэтна не хапае нам у гэтым напрамку?

– Гэта тэма, пра якую можна разважаць не адзін дзень. Мы маем шмат праблем на ўзроўні дзіцячага спорту. Не хацелася б на адной зацыклівацца. Але калі мы паднімем наш дзіцяча-юнацкі футбол, і клубы, і зборная паднімуцца адразу ж. Гэта ўсім зразумела. Дом жа з падмурка пачынаецца.

– Што ў гэтым пытанні самае важнае?

– Самае важнае – стварыць умовы трэнерам. Як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Людзі павінны рэгулярна трэніравацца, рабіць гэта на добрых палях. Я сам віцебскі і маю зносіны з мясцовымі функцыянерамі. Усе яны гавораць пра тое, што мала пляцовак, няма дзе трэніравацца. Матэрыяльна-тэхнічная база – вось вялікая праблема. Спачатку трэба трэнерам стварыць умовы для працы, а потым ужо пытаць з іх, – сказаў Кандрацьеў.