Все новости

Петэр Бос узначаліў ПСВ

12 чэрвеня, 18:40

ПСВ абвясціў пра прызначэнне галоўным трэнерам каманды Петэра Боса.

Кантракт з 59-гадовым нідэрландцам разлічаны на 3 гады.

Апошнім месцам працы коўча быў «Ліён», які ён пакінуў у кастрычніку мінулага года. Таксама трэніраваў «Баер», дортмундскую «Барусію», «Аякс» і шэраг іншых клубаў.

Раней ПСВ звольніў Руда ван Ністэлроя, пад кіраўніцтвам якога клуб стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Нідэрландаў.