Усе навіны

Мяркулаў пра справу «Шахцёра»: «Мы ў «Энергетыку-БДУ» дамовіліся, што не будзем рабіць з сябе ахвяру і гэта абмяркоўваць»

12 чэрвеня, 21:50

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» Аляксей Мяркулаў пракаментаваў пакаранне каманды па справе «Шахцёра».

«Мы ў камандзе размаўлялі з гэтай нагоды і ў прынцыпе дамовіліся, што дакладна не будзем уяўляць з сябе ахвяру і дакладна ні з кім не будзем гэта абмяркоўваць. Таму гэтае пытанне я пакіну без каментарыяў. Вы мяне спыталі, я адказаў. Не крыўдуйце», – сказаў Мяркулаў.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы.

Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.