Усе навіны

Лісаковіч пасля страты прытомнасці: «Усё нармальна. А што павінна быць не так?»

13 чэрвеня, 11:01

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Лісаковіч распавёў пра сваё самаадчуванне. У матчы з «Гомелем» (3:0) футбаліст страціў прытомнасць.

– Як здароўе?

– Усё нармальна. А што мусіць быць не так?

– Што адбылося ў канцы матчу?

– Нічога страшнага, проста адчуў недамаганне. Усё нармальна.

– 3:0. Даволі ўпэўнена, хаця пасля першага тайма было ўсё неадназначна.

– Не ведаю. У Гомелі заўсёды цяжка гуляць, там і дыхаецца па-іншаму. Гэта ўвогуле мая першая перамога на гомельскім стадыёне ў якасці футбаліста. Была гульня да першага гола.

– У вас доўгая бяспройгрышная серыя. Ці адчуваеце вы, што яе рэальна падоўжыць?

– Калі шчыра, не думаем пра гэта. Кожны раз думаем толькі пра перамогу. Жадаем выйсці і паказаць добры якасны футбол. Самае галоўнае – здабыць тры ачкі, – сказаў Лісаковіч.