Усе навіны

Сяргей Паліцевіч: «Калі мы не набярэм чатыры-шэсць ачкоў з Ізраілем і Косава, то шансаў на выхад з групы не будзе»

13 чэрвеня, 19:16

Абаронца зборнай Беларусі Сяргей Паліцевіч расказаў пра шансы каманды выйсці на Еўра-2024.

— Шмат хто кажа, што менавіта да Георгія Пятровіча не хочуць ехаць у зборную. У вас ёсць такое?

— Я еду выступаць за сваю зборную і мне не важна хто там трэнер. Цяпер я гатовы змагацца далей. Тут комплекс: вінаваты трэнер, вінаватыя гульцы. Няма выніку, таму ўсе вінаватыя. Мы прайграем усе разам, і гэта бачна па выніку. Тут няма добрых і дрэнных, бо калі мы прайграем усе дрэнныя.

— У нас ёсць шанцы на Еўра, ці нават у такой сярэдняй групе няма магчымасці?

— Адштурхнёмся ад гэтых гульняў, а потым будзем бачыць. Будзем сумленныя, што калі мы не набярэм зараз чатыры-шэсць ачкоў, то шанцаў не будзе, - цытуе Паліцевіча sport5 са спасылкай на Спорт-Кадр.