Усе навіны

Лапцеў вярнуўся ў агульную групу БАТЭ, Дзергачоў і Французаў трэніруюцца па індывідуальнай праграме

14 чэрвеня, 17:41
1

31-гадовы форвард БАТЭ Дзяніс Лапцеў вярнуўся ў агульную групу. У гэтым сезоне ён правёў 7 матчаў у ЧБ і не вызначыўся вынiковымi дзеяннямі.

Акрамя таго, галкіпер Вячаслаў Дзергачоў і форвард Аляксандр Французаў трэніруюцца па індывідуальнай праграме.