Усе навіны

«Напалі» абвясціў пра прызначэнне Рудзі Гарсіі

15 чэрвеня, 22:08

Рудзі Гарсія стаў новым галоўным трэнерам «Напалі», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

На гэтай пасадзе ён заменіць Лучана Спалеці, які пасля выйгрышу Скудэта сышоў па ўласным жаданні.

У мінулым 59-гадовы француз узначальваў «Ліль», «Рому», «Марсэль», «Ліён» і «Аль-Наср».

З «Лілем» у сезоне 2010/11 выйграў чэмпіянат і Кубак Францыі.