Усе навіны

БАТЭ зацікаўлены ў форвардзе зборнай Балівіі Вака (Rueda Deportiva)

16 чэрвеня, 19:01
3

25-гадовы нападаючы зборнай Балівіі Анры Вака зацікавіў БАТЭ.

Пра гэта паведамляе Rueda Deportiva.

Футбаліст выступае на Радзіме за «Арыенце». У 6 матчах сезона ён забіў два мячы і аддаў адну галявую перадачу. пры гэтым на полі правёў 386 хвілін.

У складзе зборнай Балівіі ён прыняў удзел у сямі паядынках.

Па дадзеных сайта transfermarkt, трансферны кошт футбаліста складае 700 тысяч эўра.